У Бялынічах падтрымалі палітвязняў

12 сакавіка 2013 18:17  |  Галоўныя навіны

12 сакавіка ў Бялынічах мясцовыя грамадскія актывісты напісалі лісты і паштоўкі салідарнасці беларускім палітвязням. Акцыя прайшла ў межах кампаніі “Хваля салідарнасці”, яе ініцыятарамі былі мясцовыя сябры аргкамітэта па стварэнню партыі БХД.

 

“Лісты і паштоўкі з словамі падтрымкі да беларускіх палітвязняў напісалі нашы бялыніцкія актывісты з аргкамітэта па стварэнню партыі БХД, сябры Партыі БНФ і актывісты кампаніі “Гавары праўду”, – кажа арганізатар акцыі Пётр Шымбалёў. – Мерапрыемства праходзіла ў межах кампаніі “Хваля салідарнасці”, ініцыяванай членамі аргкамітэта па стварэнню партыі БХД. Сёння ж усе гэтыя лісты і паштоўкі былі накіраваныя палітвязням праз пошту. Таксама усе апошнія дні мы распаўсюджвалі ў Бялынічах выдадзеныя актывістамі БХД  у межах кампаніі “Хваля салідарнасці” інфармацыйныя ўлёткі з інфармацыяй аб беларускіх палітвязнях і заклікам “Напішы ліст палітычнаму вязню!”.

 

Мы збіраемся і найдалей праводзіць розныя мерапрыемствы ў падтрымку палітвязняў у Бялынічах, вельмі важна, каб людзі ведалі, што яны ёсць у нашай краіне. Ды і палітвязням неабходна наша пастаянная падтрымка, неабходна паказваць, што неабыякавыя людзі на волі пра іх памятаюць”.

Болей навін