МХД ладзіць вечарыну памяці зніклых палітыкаў
Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты запрашаюць на вечарыну “Мы не забудзем!”, прысвечаную памяці зніклых палітыкаў і журналістаў: Юрыя Захаранкі, Дзмітрыя Завадскага, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, а таксама памерлага пры нявысветленых абставінах Генадзя Карпенкі.
Вечарына адбудзецца 16 сакавіка, а 16-й гадзіне на Чарнышэўскага, 3. Прычына правядзення вечарыны – прыцягнуць увагу грамадства да справаў зніклых, паколькі ў 2014 і 2015 гадах сканчваюцца тэрміны іх расследвання і справы могуць быць зачыненыя.
Удзел у вечарыне возьмуць Гары Паганяйла, Андрэй Клімаў, Юры Хашчавацкі, Віталь Рымашэўскі ды іншыя.
Падчас вечарыны будзе прапанавана падпісаць петыцыю, складзеную Гары Паганяйлам у Генпракуратуру, з патрабаваннем раследвання гэтых справаў
МХД будзе праводзіць такія вечарыны штомесяц 16 чысла, прысвячаючы надалей гэтыя вечарыны кожнаму са зніклых. Наступная вечарына будзе прысвечаная Юрыю Захаранку.