Запрашаем на прэсавую канферэнцыю Маладых Хрысцянскіх Дэмакратаў
Запрашаем на прэсавую канферэнцыю Маладых Хрысцянскіх Дэмакратаў з нагоды прэзентацыі кампаніі “Мы не забудзем!” у памяць зніклых палітыкаў і журналістаў Беларусі.
Улічваючы тое, што тэрмін раследавання справаў сканчаецца ўжо ў наступным годзе, плануецца прыцягненне ўвагі палітыкаў, праваабаронцаў, журналістаў і інфармаванне насельніцтва.
Першая вечарына з шэрагу запланаваных адбудзецца 16.03.2013 на Чарнышэўскага, 3 а 16.00.
Падрабязны план кампаніі будзе прэзентаваны на прэс-канферэнцыі, якая адбудзецца 14.03.2013 на Чарнышэўскага, 3 а 12.00.