У Жодзіне “Хвалю Салідарнасці” падтрымаў Малады Фронт (фота)
Раніцай 14 сакавіка актывісты Маладога Фронту з Жодзіна падтрымалі кампанію БХД “Хваля салідарнасці”, вывесіўшы расьцяжку “Свабоду Палітвязьням” у горадзе.
Такім чынам маладафронтаўцы выказалі салідарнасьць з палітычнымі вязьнямі, якія зараз знаходзяцца ў беларускіх турмах, уключна зь лідарам Маладога Фронту Зьмітром Дашкевічам і актывістам Эдуардам Лобавым.
Нагадаем, марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці – БХД можна тут.