Нацыянальная дыктоўка і “Хваля салідарнасці” ў Віцебску (фота)
Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 14 сакавіка разам з прадстаўнікамі дэмакратычнай грамадскасці Віцебска ў межах падрыхтоўкі да Дня Волі ўзялі ўдзел у агульнанацыянальнай дыктоўцы па “Лістах з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага.
Потым прысутныя далучыліся да “Хвалі салідарнасці” і напісалі лісты падтрымкі палітвязням.