“Хваля Салідарнасці” прайшла ў Гарадку (фота)
Наступным месцам правядзення марафону “Хваля Салідарнасці” стала мястэчка Гарадок Віцебскай вобласці.
Тут мясцовыя актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі разам з іншымі неабыякавымі людзьмі напісалі лісты палітвязням.
Нагадаем, марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці – БХД можна тут.