Газета Берасцейскага аблвыканкаму за 1,5 месяцы надрукавала толькі 10 артыкулаў па-беларуску (фота)
Рэдактар берасцейскай абласной газеты “Заря” Лагвіновіч нязгодны з меркаваннем аб прыкрым стане беларускай мовы ў выданні. Паводле яго словаў, сцвярджэнне пра “абыякавае і нядбайнае стаўленне рэдакцыі да беларускай мовы” памылковае.
Пра гэта ёнпаведаміў у адказе берасцейскаму каардынатару аргкамітэту БХД Змітру Шурхаю, які накіраваў у рэдакцыю газеты калектыўны зварот грамадзян з заклікам павялічыць ужыванне беларускай мовы.
У якасці доказаў незанядбайнасці беларускай мовы ён прывёў артыкулы, надрукаваныя ў газеце на беларускай мове ў лютым і сакавіку. Іх назбіралася ажно 10(!). Таксама адзін раз выйшла літаратурная старонка “Зараніца”.