Брэсцкіх актывістаў БХД вызвалілі без пратаколаў
Каля 16-й гадзіны ўсе тры пакінулі будынак Маскоўскага РУУСа. Непаўналетняга Уладзіслава Бароўскага міліцыянта нават асабіста завезлі дадому.
Са словаў аднаго з затрыманых Андрэя Шарэнды, іх затрымоўвалі людзі ў цывільным прыкладна ў 11.30. Падставай для затрымання нібыта стала высвятленне асобаў.
Шарэнда: “Ніякіх следчых дзеянняў са мной не праводзілі, склалі толькі пратакол апытання, дзе я паведаміў, што проста прагульваўся ў парку. Лічу, што маё затрыманне звязанае з вывешваннем бел-чырвона-белага сцягу, і яно цалкам адвольнае. Ніякіх доказаў таго, што я неяк быў звязаны з гэтым мерапрыемствам, прадстаўлена не было”.
Нагадаем, што Уладзіслава Бароўскага, Яўгена Хазіахметава і Андрэя Шарэндузатрымалі сёння каля парка воінаў-інтэрнацыяналістаў. Менавіта там былі вывешаныя бел-чырвона-белыя сцягі ў рамках акцыі “Марафон Салідарнасці з палітзняволенымі”.
Тым не менш, двум актывістам – Бароўскаму і Хазіахметаву – уручылі позвы з’явіцца 20 сакавіка ў адзін з апорных пунктаў Маскоўскага РАУС Брэста, перадае БелаПАН.