У Віцебску Андрэй Мельнікаў і Валер Мазынскі падтрымалі палітвязняў (фота)

20 сакавіка 2013 18:29  |  Галоўныя навіны

У Віцебску ў мясцовым “Еўрапейскім доме” адбылася ўрачыстая вечарына, прымеркаваная да 170-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і 95-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

Падчас вечарыны таксама былі падведзеныя вынікі нацыянальнай дыктоўкі, пераможца якой – віцебская абласная каардынатарка БХД Таццяна Севярынец – атрымала каштоўны прыз – кнігі. Усе астатнія ўдзельнікі дыктоўкі атрымалі ў падарунак асадкі.

 

Таксама на вечарыне ў падтрымку палітвязняў выступілі кінарэжысёр Валер Мазынскі, які распавёў пра некаторыя са сваіх фільмаў, прысвечаных рэпрэсаваным, і бард Андрэй Мельнікаў з песнямі са свайго новага альбому.

 

У Віцебску Андрэй Мельнікаў і Валер Мазынскі падтрымалі палітвязняў (фота)У Віцебску Андрэй Мельнікаў і Валер Мазынскі падтрымалі палітвязняў (фота)У Віцебску Андрэй Мельнікаў і Валер Мазынскі падтрымалі палітвязняў (фота)

 

Болей навін