У Гародні КДБ запужвае актывістаў БХД

21 сакавіка 2013 09:52  |  Галоўныя навіны

У Гародні працягваецца пераслед актывістаў аргкамітэту БХД за пікет 2 сакавіка за актывізацыю малога памежнага руху, які фактычна не адбыўся.

 

Гэтак, 20 сакавіка, супрацоўнік КДБ Славуцін запрасіў на размову аднаго з прысутных на пікеце Паўла Якутовіча. Падчас размовы ён пагражаў тым, что актывіст нідзе не зможа ўладкавацца на працу ў Гародні, а таксама, что яму будзе забаронены выязд за мяжу.

 

Таксама чэкіст распытваў пра Хрысціянскіх Дэмакратаў у Гародні, пры гэтым усялякіх іх ганьбіўшы. Падчас размовы Славуцін сказаў, что ваш кіраўнік перайшоў дазволеную мяжу. Цікава, что гэта за мяжа?

 

Нагадаем, што за гэты пікет ужо была аштрафавана на 2,5 млн рублёў актывістка БХД, пенсіянерка Галіна Котава.

Болей навін