У Берасці за “Хвалю Салідарнасці” будуць судзіць актывістаў МХД
У Берасці адбудуцца суды над актывістамі аргкамітэту па стварэнні грамадскага аб’яднання “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты”, якія былі затрыманыя 18 сакавіка падчас “Хвалі Салідарнасці”.
Так, у пятніцу, 22 сакавіка, па адрасе Ліванеўскага 1, кабінет 49 адбудзецца суд над Яўгенам Хазіахметавым.
А Ўладу Бароўскаму павінна прыйсці позва на камісію па справах непаўнагадовых. “Хутчэй за ўсё гэта будзе наступны чацвер”, – адзначыў ён.
Нагадаем, у Берасці 18 сакавіка падчас марафону Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Хваля Салідарнасці” былі затрыманыя тры сябры аргкамітэту МХД: Улад Бароўскі, Яўген Хазіахметаў і Андрусь Шарэнда. Пратрымаўшы іх у РАУС, міліцыянеры іх адпусцілі.