Севярынца ў Купліне наведалі Мілінкевіч, Губарэвіч і Янукевіч (фота)
Сустаршыню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца, які адбывае пакаранне за Плошчу ў Купліне, наведалі лідары “Руху За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч і Юрый Губарэвіч, а таксама старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Яны таксама перадалі Паўлу Севярынцу прадукты, ваду, паштоўкі і паперу, абмеркавалі беларускую і міжнародную сітуацыю.