“Хваля Салідарнасці” прайшла ў Паставах (фота)
Чарговым горадам, у якім адбыўся марафон Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Хваля Салідарнасці”, сталі Паставы.
Тут мясцовыя актывісты напісалі лісты палітвязням. Таксама яны маюць намер узяць удзел у адзначэнні 150-й гадавіны паўстання 1863-1864 гадоў на Пастаўшчыне.
Нагадаем, марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці – БХД можна тут.