У нядзелю мітынг і шэсце да Дня Волі!
У нядзелю, 24 сакавіка, у Менску адбудуцца шэсце і мітынг, прамеркаваныя да Дня Волі – 95-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Збор удзельнікаў акцыі прызначаны на пляцоўцы каля кінатэатра “Кастрычнік” а 12-й гадзіне, пасля чаго пройдзе шэсце па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе з 14 да 15 гадзін заяўлены мітынг.
Для беларусаў прыйсці 24 сакавіка – значыць зрабіць маленькі крок да свабоды, засведчыць свой выбар – быць свабоднымі грамадзянамі, быць народам.