У Менску прайшла канферэнцыя з нагоды 150-годдзя паўстання Каліноўскага (фота)
У Менску 23 сакавіка адбылася канферэнцыя з нагоды 150 год ад пачатку паўстання 1863 года і 175 год з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага – “Паўстанне 1863 году і яго значэнне для Беларусі”. Канферэнцыя была зарганізаваная Беларускай Хрысціянскай Ддэмакратыяй супольна з Інстытутам беларускай гісторыі і культуры.
Адкрыў канферэнцыю з уступным словам сустрашыня БХД Віталь Рымашэўскі, які адзначыў:
“Улічваючы шматлікія спробы прарасейскіх ідэолагаў і гісторыкаў ачарніць паўстанне і выкрасліць асобу Кастуся Каліноўскага з беларускай нацыянальнай гісторыі, надзвычай актуальным становіцца ўшанаванне памяці паўстанцаў. Неабходна годна адзначыць юбілейную дату паўстання як важнага кроку да станаўлення беларускай нацыі і незалежнасці Беларусі.
Усе лепшыя учынкі, дасягненні думкі і духа кожнага асобнага чалавека складаюцца ў падмурак велічы народу, нацыі, і нарэшце — усяго чалавецтва. І гора таму чалавеку і народу, які, паўтараючы ўчынак біблейскага Хама, стане ганьбіць і няславіць сваіх продкаў.
Мэта гэтай канферэнцыі – зрабіць навуковы аналіз паўстання, непрадузята распавесці пра падзеі далёкіх 1863-64 гадоў для таго, каб зрабіць постаць Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў больш блізкімі і больш зразумелымі для ўсіх сучасных беларусаў. Бо нішто не можа болей з’яднаць і ўмацаваць нацыю, як словы праўды, сказаныя з любоўю да Беларусі і беларусаў – усіх памерлых і жывых”.
На пачатку канферэнцыі адбылася прэзентацыя выдадзенага зборніка дакладаў. На канферэнцыі выступілі з дакладамі:
Астапенка А. “Кастусь Каліноўскі: чалавек і герой”
Кіштымаў А. “Першая рэйкавая вайна”
Мельнікаў І. “Польскае” паўстанне з беларускім характарам”
Тарас А. “Действия повстанцев в Северо-Западном крае”
Хільмановіч Ул. “Паўстанне 1863 г.: стэрэатыпы”
Шулаеў А. “Вексеалогія паўстання”.
Ильин А. “Кобринская шляхта в восстании”
Цітоў В. “Каліноўскі як ідэолаг паўстання”
Бачышча Ю. “Кастусь Каліноўскі ў друкаванай спадчыне”
І іншыя .
Напачатку імпрэзы таксама адбылася прэзентацыя мастацкай выставы суполкі “Пагоня”. Таксама арганізатары заклікалі ўсіх далучацца да стварэння першай у Беларусі інтэрактыўнай мапы паўстання Каліноўскага, якую можна знайсці па адрасе https://maps.google.com/maps/ms?msa=0&msid=205047460038261238731.0004d06f8475ad3b3560e&ie=UTF8&t=m&z=6&source=embed
Плануецца, што цягам году адзначэнне юбілею паўстаня адбудзецца ва ўсіх буйных рэгіянальных гарадох, а таксама ў мясцінах, звязаных з паўстаннем.
Імпрэза па выніках святкавання 150 годзя паўстання адбудзецца у снежні 2013 году. БХД заклікае усіх жадаючых далучацца да адзначэння юбілею паўстання.