Аргкамітэт па правядзенні “Чарнобыльскага шляху” збярэцца 2 красавіка

25 сакавіка 2013 16:56  |  Палітыка

Як паведамляе БелаПАН, першае пасяджэнне аргкамітэта па правядзенні акцыі “Чарнобыльскі шлях” з нагоды гадавіны аварыі на ЧАЭС (26 красавіка 1986 года) адбудзецца 2 красавіка. Такое рашэнне было прынята 25 сакавіка прадстаўнікамі Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, руху “За Свабоду”, аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.

 

Плануецца, што 2 красавіка будзе абмеркаваны фармат правядзення акцыі.

 

“Чарнобыльскі шлях” праводзіўся штогод з 1988 года ў Мінску ў фармаце шэсця, якое завяршаецца мітынгам прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. Выключэнне склаў 2011 год, калі сталічныя ўлады ўпершыню забаранілі акцыю ў традыцыйнай форме.

Болей навін