Кіраўнікоў МХД выклікаюць у суд

25 сакавіка 2013 17:09  |  Палітыка

Статршыню аргкамітэту па стварэнні грамадскай арганізацыі “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” Марыну Хоміч і яе намесніц Вольгу Кавалькову і Вікторыю Радзіеўскую выклікалі на папярэдняе слуханне ў Вярхоўны суд па справе нерэгістрацыі МХД.

 

Паседжанне распачнецца 26 сакавіка а 10-й гадзіне.

 

Нагадаем, Для адмовы былі знойдзеныя тры падставы. Першая з іх заключаецца ўтым, што, паводле Мінюста, заснавальнікі ў дакументах нібыта напісалі несапраўдныя дадзеныя пра свае месцы працы, а значыць, яны маўляў не прысутнічалі на ўстаноўчым сходзе. У спіс тых, хто нібыта падаў несапраўдныя звесткі, патрапіла і намесніца старшыні МХД Вольга Кавалькова, якая была сакратаркай сходу.

Другая прычына для адмовы – дакументы, якія патрабаваў Мінюст насуперак заканадаўству і якія МХД адмовілася прадстаўляць, у тым ліку дамова з арандатарам памяшкання. 

 

Самай жа абсурднай стала трэцяя прычына. Па версіі Мінюста, ставаральнікі МХД у статуце арганізацыі парушылі закон Рэспублікі Беларусь аб правапісе беларускай мовы, у прыватнасці параграфы 33 і 63 пра напісанне вялікіх літар і двукоссяў у назвеарганізацыі.

Болей навін