У Віцебску затрымалі актывістаў БХД і ПБНФ (абноўлена, дадаліся фота)

25 сакавіка 2013 17:24  |  Галоўныя навіны

У Віцебску 25 сакавіка адбыліся затрыманні актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Партыі БНФ, якія збіраліся ўзяць удзел у адзначэнні 95-х угодак БНР.

 

Як паведаміла каардынатарка БХД Таццяна Севярынец, актывісты прыйшлі у Парк чыгуначнікаў, дзе збіраліся правесці мерапрыемствы да Дня Волі. Аднак у парку ў гэты момант праходзілі спаборніцтвы і распавядалася пра барацьбу з сухотамі. Адначасова актывісты даведаліся, што менавіта ў гэты момант у судзе Кастрычніцкага раёну праходзіць суд над актывістамі ПБНФ Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым, якія былі затрыманыя ў пятніцу.

 

Вырашыўшы падтрымаць зняволеных, актывісты БХД і ПБНФ скіраваліся да суду: частка на машыне, частка на грамадскім транспарце. Аднак, не праехаўшы і 300 метраў, машына, у якой ехалі актывісты была спыненая ДАІ. Зараз на кіроўцу Алеся Кузняцова складаюць пратакол за быццам бы парушэнне ПДР, а ў тых, хто знаходзіцца ў машыне (у тым ліку Таццяны Севярынец і актывісткі БХД Алены Шабуні) патрабуюць дакументы.

 

Адначасова з гэтым сябар БХД Аляксей Кішчук даслаў паведамленне, што ён разам з іншымі актывістамі затрыманы на прыпынку грамадскага транспарту каля віцебскага вакзалу.

 

Прыкладна праз дзве гадзіны ўсе затрыманыя актывісты былі вызваленыя. Пры гэтым штраф пагражае толькі кіроўцу Алесю Кузняцову. Як высветлілася, затрыманых на прыпынку Аляксея Кішчука і Стаса Лаўрэнава міліцыянты затрымалі як быццам бы за крадзёж гарэлкі з крамы, аднак пратрымаўшы ў РАУС адпусцілі і іх.

 

На першых дзвюх фота людзі ў цывільным, якія сачылі за актывістамі

 

У Віцебску затрымалі актывістаў БХД і ПБНФ (абноўлена, дадаліся фота)У Віцебску затрымалі актывістаў БХД і ПБНФ (абноўлена, дадаліся фота)У Віцебску затрымалі актывістаў БХД і ПБНФ (абноўлена, дадаліся фота)У Віцебску затрымалі актывістаў БХД і ПБНФ (абноўлена, дадаліся фота)

Болей навін