У Магілёве прайшло шэсце да Дня Волі

25 сакавіка 2013 17:40  |  Палітыка

У Магілёве 25 сакавіка адбылося шэсце, прымеркаванае да 95-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Шэсце прайшло да будынку былой Марыінскай гімназіі, дзе ў 1918 годзе была падпісана дэкларацыя аб далучэнні да БНР.

 

У акцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Агулам каля 30 чалавек, паведаміў магілёўскі каардынатар аргкамітэту БХД Алег Аксёнаў.

 

Хаця акцыя дазволена не была, міліцыянты яе правядзенню не перашкаджалі, а толькі суправаджалі.

 

Зараз у Магілёве праходзіць святочная вечарына, падчас якой адбудзецца віктарына па гісторыі БНР.

Болей навін