Суд па справе МХД супраць Мінюста пройдзе 9 красавіка

26 сакавіка 2013 13:34  |  Палітыка

У Вярхоўным судзе 26 сакавіка адбыліся папярэднія слуханні па справе нерэгістрацыі Міністэрствам юстыцыі Грамадскага аб’яднання “Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў”.

 

Само ж судовае паседжанне пройдзе 9 красавіка, паведаміла старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч. Паводле яе словаў, прадстаўнік Мінюста ў судзе Харытонаў паводзіў сябе вельмі непаважліва і нахабна.

 

Цікава, што Мінюст, які заяўляе аб парушэнні МХД правілаў напісанная вялікіх літараў, што быццам бы ёсць падставай для адмовы ў рэгістрацыі, сам обіць арфаграфічныя памылкі (на фота).

 

Нагадаем, Для адмовы былі знойдзеныя тры падставы. Першая з іх заключаецца ўтым, што, паводле Мінюста, заснавальнікі ў дакументах нібыта напісалі несапраўдныя дадзеныя пра свае месцы працы, а значыць, яны маўляў не прысутнічалі на ўстаноўчым сходзе. У спіс тых, хто нібыта падаў несапраўдныя звесткі, патрапіла і намесніца старшыні МХД Вольга Кавалькова, якая была сакратаркай сходу.

Другая прычына для адмовы – дакументы, якія патрабаваў Мінюст насуперак заканадаўству і якія МХД адмовілася прадстаўляць, у тым ліку дамова з арандатарам памяшкання. 

 

Самай жа абсурднай стала трэцяя прычына. Па версіі Мінюста, ставаральнікі МХД у статуце арганізацыі парушылі закон Рэспублікі Беларусь аб правапісе беларускай мовы, у прыватнасці параграфы 33 і 63 пра напісанне вялікіх літар і двукоссяў у назве арганізацыі.

 

Суд па справе МХД супраць Мінюста пройдзе 9 красавіка

Болей навін