Дзень Волі ў Магілёве (фота)

26 сакавіка 2013 16:10  |  Грамадства

25 сакавіка ў Магілёве на “Кола сяброў” кааліцыя ў выглядзе аргкамітэту па стварэнні партыі БХД і партыі БНФ сумесна з маладымі хрысціянскімі дэмакратамі Магілёва (МХДМ) правялі культурніцкую імпрэзу, вячэру, прысвечаную 95-годдзю абвяшчэння ІІІ Устаноўчай граматы БНР аб незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

У рамках мерапрымства  МХДМ прадставіла відэа-ролік на тэму БНР і віктарыну, за правільныя адказы ў якой кожны атрымаў памятны падарунак.

 

На прыканцы, магілёўцы паслухалі лекцыю аднаго з мясцовых гісторыкаў пра ўнёсак магілёўцаў у станаўленне маладой беларускай дзяржавы ў пачатку 20 ст., а скончылася вячэра бардам і спевамі беларускамоўных песень і вершамі на тэму любові да Радзімы. 

 

Дзень Волі ў Магілёве (фота)Дзень Волі ў Магілёве (фота)Дзень Волі ў Магілёве (фота)Дзень Волі ў Магілёве (фота)Дзень Волі ў Магілёве (фота)Дзень Волі ў Магілёве (фота)

Болей навін