Хваля салідарнасці прайшла ў Празе (фота)

27 сакавіка 2013 08:30  |  Палітыка

У панядзелак,  25 сакавіка, на Дзень волі, прайшоў у сталіцы Чэхіі першы з планаваных вечараў “Хваля салідарнасці”, арганізаваны “Беларускім домам у Празе”. Першы вечар быў прысвечаны лідару Маладога фронту, палітвязню Змітру Дашкевічу.

 

У мерапрыемстве ўзяў удзял намеснік старшыні Маладога фронту Мікола Дземідзенка, былы маладафронтавец і палітвязень Аляксей Шыдлоўскі, які ў цяперашні час жыве ў Празе, і Франак Вячорка, стажор радыё Свабода. Мадэратарам вечара была былая Маладафронтаўка, дырэктар Беларускага дому ў Празе, Наталля Маковік.

 

Нешматлікая аўдыторыя, у складзе якой былі переважна пражскія беларусі, але і некалькі чэхаў, даведалася пра арганізацыю Малады фронт, пра лёс іхняга лідара Змітра Дашкевіча і пра агульную сітуацыю ў Беларусі. У наступнай дыскусіі ўдзельнікі вечара задавалі пытанні пра стан іншых маладзёвых арганізацый у Чэхіі, пра палітычную сітуацыю краіны, пра беларускія турмы, тэракт у Менску і смертную кару, пра магчымасць дапамагчы…

 

Няглядзечы на нізкі ўзровень удзелу, вечар можна лічыць паспяховым. Будзем спадзявацца, што наступным разам атрымаецца яшчэ лепш.

 

Светлана Вранова

 

Хваля салідарнасці прайшла ў Празе (фота)Хваля салідарнасці прайшла ў Празе (фота)Хваля салідарнасці прайшла ў Празе (фота)Хваля салідарнасці прайшла ў Празе (фота)Хваля салідарнасці прайшла ў Празе (фота)Хваля салідарнасці прайшла ў Празе (фота)Хваля салідарнасці прайшла ў Празе (фота)Хваля салідарнасці прайшла ў Празе (фота)Хваля салідарнасці прайшла ў Празе (фота)

Болей навін