«Зьвяз для дэмакратыі ў Беларусі» запрашае на лекцыю, якая адбудзецца ў рамках Школы Практычнай Палітыкі
«Зьвяз для дэмакратыі ў Беларусі», які ўзначальвае сябар Нацыянальнай Рады БХД Анатоль Міхнавец, запрашае на лекцыю, што адбудзецца ў рамках Школы Практычнай Палітыкі.
Школа Практычнай Палітыкі – адукацыйны праект, накіраваны на падрыхтоўку лідараў грамадзянскай супольнасьці ў краінах Усходняй Эўропы. Галоўная мэта школы – даць практычныя веды і досьвед, якія прывядуць да эфектыўных дзеяньняў.
4 красавіка 2013 году запрашаем на ўступную лекцыю ў рамках Школы Практычнай Палітыкі: «Грамадзянін як актывіст ў ЗША».
Лекцыю правядзе сп. Frankie Sturm – намесьнік аташэ па пытаньнях культуры амбасады ЗША ў Польшчы.
Лекцыя прагучыць на польскай мове 4 красавіка а 18 гадзіне у Collegium Civitas (Pałac Kultury i Nauki, XII piętro, pl. Defilad 1, Warszawa).
Сардэчна запрашаем!