Слонім: за паветраныя шарыкі – на гутарку ў міліцыю

02 красавіка 2013 18:44  |  Палітыка

Кіраўнік Слонімскай суполкі БХД Іван Бедка атрымаў 2 красавіка позву  ў мясцовы аддзел унутраных спраў. Яго выклікаюць заўтра ў 11 гадзін на “гутарку з маёрам міліцыі Худзьо” ў Слонімскі РАУС.

 

Іван Бедка патэлефанаваў маёру міліцыю Аляксандру Худзьо і запытаўся, дзеля чаго яго выклікаюць у РАУС. Маёр міліцыі сказаў, што падставай стала тое, што на Дзень Волі Іван Бедка з сябрамі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл пускаўнадзіманыя балонікі ў неба. Але больш падрабязней, як паведаміў міліцыянер, ён даведаецца падчас гутаркі ў кабінеце маёра.

 

Болей навін