Запрашаем на “Сямейную вечарыну”
У Менску ў суботу, 6 красавіка, а 17-й гадзіне на Чарнышэўскага 3 у межах кампаніі БХД “За сямейныя каштоўнасці” адбудзецца “Сямейная вечарына”, у якой возьмуць удзел маладыя беларскія сем’і і актывісты кампаніі.
Падчас вечарыны адбудзецца прэзентацыя плану дзейнасці кампаніі на будучы год, а таксама відэароліку кампаніі. Да таго ж удзельнікаў вечарыны чакае культурна-забаўляльная праграма: віктарыны і конкурсы.
Запрашаем усіх, хто выступае за моцныя традыцыйныя сем’і, узяць удзел у вечарыне. Кожнаму дзіцёнку салодкі пачастунак.