БХД выступіла з ініцыятывай адзначэння дня сям’і ў Беларусі (відэаролік)

08 красавіка 2013 09:27  |  Галоўныя навіны

6 красавіка ў межах кампаніі БХД “За сямейныя каштоўнасці” у Менску прайшла “Сямейная вечарына”. У ёй бралі ўдзел маладыя беларускія сем’і ды актывісты кампаніі.

 

Падчас вечарыны быў прэзентаваны план дзейнасці кампаніі на будучы год, а таксама новы відэаролік кампаніі. Падчас прэзентацыі было абвешчана аб пачатку адзначэння Дня сям’і ў Беларусі. З гэтай нагоды ў траўні плануецца пачаць адпаведныя мерапрыемствы, якія мусяць ахапіць усю краіну.

 

“15 траўня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Калі для нас сямейныя каштоўнасці з’яўляюцца важнымі, варта пачаць адзначаць гэты дзень і ў Беларусі. Мы спадзяемся, што ў далейшым гэта свята стане дзяржаўным, бо сямейныя каштоўнасці – гэта падмурак моцнай краіны,” – заявіла кіраўнік кампаніі “За сямейныя каштоўнасці” Вольга Кавалькова.

 

У другой частцы мерапрыемства праходзілі забаўляльныя конкурсы і віктарыны з салодкімі прызамі. Напрыканцы для удзельнікаў вечарыны выступіў вядомы бард, фальклярыст Аляксей Галіч.

 

БХД выступіла з ініцыятывай адзначэння дня сям’і ў Беларусі (відэаролік)БХД выступіла з ініцыятывай адзначэння дня сям’і ў Беларусі (відэаролік)БХД выступіла з ініцыятывай адзначэння дня сям’і ў Беларусі (відэаролік)

 

 

Болей навін