МХД vs Мінюст: запрашаем у Вярхоўны суд

08 красавіка 2013 12:55  |  Палітыка

У аўторак, 9 красавіка, у Вярхоўным судзе Беларусі па адрасе вуліца Леніна, 28, пад’езд 2 а 10-й гадзіне распачнецца суд па пазове аргкамітэту па стварэнні ГА “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” супраць Мінюсту.

 

Запрашаем журналістаў і ўсіх неабыякавых людзей.

 

Нагадаем, Для адмовы былі знойдзеныя тры падставы. Першая з іх заключаецца ўтым, што, паводле Мінюста, заснавальнікі ў дакументах нібыта напісалі несапраўдныя дадзеныя пра свае месцы працы, а значыць, яны маўляў не прысутнічалі на ўстаноўчым сходзе. У спіс тых, хто нібыта падаў несапраўдныя звесткі, патрапіла і намесніца старшыні МХД Вольга Кавалькова, якая была сакратаркай сходу.

Другая прычына для адмовы – дакументы, якія патрабаваў Мінюст насуперак заканадаўству і якія МХД адмовілася прадстаўляць, у тым ліку дамова з арандатарам памяшкання. 

 

Самай жа абсурднай стала трэцяя прычына. Па версіі Мінюста, ставаральнікі МХД у статуце арганізацыі парушылі закон Рэспублікі Беларусь аб правапісе беларускай мовы, у прыватнасці параграфы 33 і 63 пра напісанне вялікіх літар і двукоссяў у назве арганізацыі.

Болей навін