Аргкамітэт правядзення “Чарнобыльскага шляху” запрашае на прэс-канферэнцыю
Ад імя аргкамітэту па правядзенні “Чарнобыльскага шляху” запрашаем на прэсавую канферэнцыю, якая адбудзецца заўтра, 9 красавіка, па адрасе Чарнышэўскага 3. Пачатак а 12-й гадзіне.
У прэсавай канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі БХД, АГП, “Еўрапейскай Беларусі”, “Экадому” і БСДП(Г), якія прадставяць фармат акцыі, а таксама мерапрыемствы, што адбудуцца напярэдадні.