Яўген Васьковіч: вялікі дзякуй за памяць і ўвагу (фота)
Сябар Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, палітвязень Яўген Васьковіч даслаў ліст грамадзкай актывістцы з Бабруйска Галіне Смірновай.
У лісце ён выказвае падзяку ўсім тым, хто даслаў яму лісты: “вялікі дзякуй за такую колькасьць віншаванняў”, і просіць падзякаваць за яго ўсім, каму ня здолее напісаць сам.
“Вялікі дзякуй за намаганьні, памяць, увагу, клопат і падтрымку. Вельмі прыемна”, – піша палітвязень.
Яўген Васьковіч таксама паведамляе, што ў яго добра, а “настрой і здароўе – дзякуй Богу”.