Мінюст прызнаў, што зьезд МХД быў

09 красавіка 2013 13:53  |  Галоўныя навіны

У Менску 9 красавіка адбылося паседжанне Вярхоўнага суду Беларусі па пазове аргкамітэту па стварэнні ГА “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” да Мінюста ў сувязі з адмовай у рэгістрацыі.

 

“Падчас паседжаньня прадстаўнікі Мінюста высунулі новыя абсурдныя прэтэнзіі, якія раней не агучваліся: ні ў адказе зь міністэрства, ні на папярэдніх слуханьнях”, – адзначыла старшыня МХД Марына Хоміч.

 

Разам з тым, паведаміла яна, у судзе было высьветлена, што Мінюст пры праверцы дакументаў карыстаўся дадзенымі, прынамсі, двухгадовай даўніны. Гэтак, Мінюст сьцьвярджаў пра недакладнасьць зьвестак намесьніцы старшыні Вольгі Кавальковай, спасылаючыся на адрэсу, па якой яна не прапісаная ўжо два гады.

 

Таксама Мінюст, які раней выказваў меркаваньні, што ўстаноўчага зьезду МХД насамрэч не было, адмовіўся глядзець відэа зьезду, заявіўшы, што ніякіх прэтэнзіяў на гэты конт ня мае.

 

Вырак суду будзе агучаны заўтра, 10 красавіка, а 15-й гадзіне па адрасе вуліца Леніна, 28, пад’езд 2. Запрашаем журналістаў!

Болей навін