Рымашэўскі: адмяняць санкцыі супраць рэжыму няма падставаў

10 красавіка 2013 11:45  |  Галоўныя навіны

Пазіцыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі адносна магчымасцяў пачатку дыялогу паміж уладамі Беларусі і Еўрапейскім Звязам застаецца нязменнай. Яна была агучана 9 красавіка на канферэнцыі ў Бруселі сустаршынёй БХД Георгіем Дзмітруком.

 

“Пазіцыя БХД нязменная: нельга скасоўваць чорныя спісы  і пачынаць “дыялог” паміж Менскам і Бруселем да поўнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў. Гэтая ўмова была высунатая Еўрапейскім Звязам і падтрыманая ўсімі дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Адмаўляцца ад яе зараз няма ніякіх падставаў”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, каментуючы заявы некаторых беларускіх палітыкаў пра неабходнасць адмены санкцый супраць рэжыму.

 

Ён падкрэсліў, што нельга маніпуляваць пытаннем палітвязняў, а найперш трэба даць слова тым з іх, хто можа выказаць сваю пазіцыю па гэтым пытанні самастойна і без пасярэднікаў. “Вялікая памылка арганізатараў канферэнцыі, што на яе не запрасілі сваякоў палітвязняў і не агучылі пазіцыю тых, хто зараз знаходзіцца ў зняволенні”, – лічыць Віталь Рымашэўскі.

 

Болей навін