Запрашаем на вечарыну памяці Юрыя Захаранкі
16 красавіка па адрасе вуліца Чарнышэўскага, 3 а 18-й гадзіне распачнецца вечарына, прысвечаная памяці вядомага зніклага палітыка Юрыя Захаранкі.
У вечарыне прымуць удзел вядомыя палітыкі, праваабаронцы: Віталь Рымашэўскі, Алег Волчак, Андрэй Клімаў ды іншыя. Падчас вечарыны будзе прадстаўлены агляд жыцця і палітычнай дзейнасці Юрыя Захаранкі, расповяд знаёмых пра іх дзейнасць.
Таксама будзе ізноў прапанавана падпісанне петыцыі Гары Паганяйлы да генпракурора з патрабаваннем пакарання злачынцаў па гэтай справе.
Мерапрыемства пройдзе ў межах кампаніі МХД “Мы не забудзем”.