Зварот Паўла Севярынца ў справе Андрэя Гайдукова
Дарагія сябры!
Справа Гайдукова – гэта справа кожнага з нас.
У бальшавіцкія часы страшнае абвінавачванне –“ здрада Радзіме” кідалі ў твар як раз тым, хто быў гатовы за Радзіму аддаць жыццё.
Шпіянаж, праца на замежныя разведкі – гэта частка той хлусні, якая павінна была не толькі знішчыць чалавека, але і запэцкаць яго памяць.
Таму зараз, калі ніякіх доказаў віны Андрэя не было прадстаўлена за 5 месяцаў і яму пагражае працяг следства і яшчэ месяцы, а магчыма і гады ў турме, нам неабходна:
1. Паставіць рубам перад палітыкамі, праваабаронцамі і міжнароднай супольнасцю пытанне аб прызнанні Гайдукова палітвязнем.
2. Арганізаваць Хвалю Салідарнасці, лісты, дапамогу сям’і, звароты, акцыі ў падтрымку Андрэя Гайдукова.
3. Маліцца за вызваленне Андрэя, за знішчэнне страху ў якім рэжым хоча трымаць Беларусь праз такія “шпіенскія” справы.
Разам з Божай дапамогай –здолеем!
Верым! Можам! Пераможам!
Павал Севярынец