20 красавіка пройдзе Дзень беларускай Вікіпедыі ў Чэхіі

19 красавіка 2013 14:57  |  Грамадства

Хочаце пашыраць беларускую мову і рабіць яе мацнейшай? Не падабаюцца пашыраныя памылкі пра Беларусь у інтэрнэце?

 

Пішыце беларускую Вікіпедыю! Гэта не складана і не цяжка. Прыходзьце і паспрабуйце.

 

Беларуская Клюбоўня (5.května 1043/32, Praha-Nusle) запрашае ўзяць удзел у напісанні беларускай Вікіпедыі ў Празе (Чэхія). Тэмы артыкулаў любыя, адзіны крытэрый – яны павінны быць на беларускай мове. Актыўныя аўтары атрымаюць узнагароды.

 

Час: 20 красавіка (субота) 2013 года ад 11.00 да 18.00.

 

Праграма мерапрыемства – тут.

 

Арганізатары:

 

Грамадзкае аб’яднанне “Пагоня”;

 

“Беларуская Нацыянальная Памяць” і яе кіраўнік, сябар Нацыянальнай Рады БХД Анатоль Міхнавец;

 

Спецыяліст па Вікіпедыі і сябра беларусаў Польшчы Томаш Бладынец.

 

Кантакт: +420 777 925 118 (Віталь Цімошчанка), email: [email protected]

 

Нагадаем, што ў лютым падобнае мерапрыемства адбылося ў Варшаве.

Болей навін