Міліцыя апытвае суседзяў кіраўніка слонімскай суполкі БХД

20 красавіка 2013 14:03  |  Палітыка

Супрацоўнікі Слонімскага РАУС пачалі апытваць суседзяў кіраўніка слонімскай суполкі БХД  Івана Бедкі. Пра гэта яны паведамілі асабіста спадару Івану. Міліцыянеры, па словах гараджан, пыталіся ў іх, ці шмат народу збіраецца ў хаце Івана Бедкі на вуліцы Пушкіна, ці крычаць яны, ці п’юць гарэлку і г.д. Пасля размоваў супрацоўнікі міліцыі складаюць пратаколы апытання і даюць іх на подпіс жыхарам вуліцы Пушкіна. Міліцыянеры проста кажуць: “Распішыцеся… і ўсё!”. 

 

Па словах Івана Бедкі, міліцыянеры збіраюць на яго  “дасье”. “Яны хочуць  мяне аштрафаваць ці наогул, забараніць у маёй хаце збірацца сябрам мясцовага згуртавання дэмакратычных сіл. Справа ў тым, што нам нідзе ў Слоніме ў апошнія гады не даюць памяшкання на сустрэчы, таму зрэдзь часу мы збіраемся ў маёй хаце. Вось гэта і стала прычынай такога апытанне суседзяў. Хаця ўсе суседзі сказалі, што ў маёй хаце няма ніякіх п’янак, а збіраюцца толькі культурныя і інтэлігентныя людзі. Але што там пісалі ў пратаколах міліцыянеры – я не ведаю”, — сказаў Іван Бедка. 

Болей навін