Каардынатара БХД у Магілёве Алега Аксёнава выклікаюць у КДБ

29 красавіка 2013 09:57  |  Палітыка

Магілёўскага каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Алега Аксёнава выклікаюць у КДБ. Згодна з позвай, ён мусіць з’явіцца туды а 12-й гадзіне 29 красавіка.

 

БХД лічыць гэты факт часткай агульнанацыянальнай кампаніі ціску і запалохвання ўладамі грамадзянскай супольнасці. Відавочна, што ціск на аднаго з лідараў мерапрыемстваў па ўшанаванні ў Магілёве памяці ахвяраў аварыі на ЧАЭС ёсць супрацьпраўным.

 

“Увогуле затрыманні арганізатараў і ўдзельнікаў Чарнобыльскага шляху ў Менску, незалежных журналістаў і гэты выклік Алег Аксёнава у КДБ – гэта яскравая ілюстрацыя “лібералізацыі” і “змякчэння” рэжыму, пра якія так шмат гаварылася апошні месяц. У рэчаіснасці ніякіх станоўчых зменаў не адбываецца, і ўлады працягваюць знішчаць рэшткі грамадзянскай супольнасці”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Болей навін