Абвяшчаецца конкурс дзіцячых малюнкаў “Моцная сям’я – моцная Беларусь”!

03 мая 2013 11:16  |  Галоўныя навіны

15 траўня 2013 года святкуецца Міжнародня дзень сям’і. Кампанія Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “За сямейныя каштоўнасці” абвяшчае конкурс на лепшы дзіцячы малюнак “Моцная сям’я – моцная Беларусь”.

Малюнкі можна дасылаць да 12 траўня на паштовую скрыню: 220123, а/с 324, ці перадаць асабіста, папярэдне патэлефанаваўшы па нумары +375291835279 ці +375291673435.

Падчас сямейнай вечарыны, якая адбудзецца ўвечары  15 траўня,  будзе арганізавана выстава малюнкаў і абвешчаныя пераможцы. Лепшыя мастакі атрымаюць падарункі і салодкія пачастункі.

Малюйце! Дасылайце! Далучайцеся да падрыхтоўкі і святкавання Дня сям’і!

Любоў да Беларусі пачынаецца з сям’і.

Болей навін