БХД заклікае беларусаў не піць на могілках

13 мая 2013 11:05  |  Галоўныя навіны

У аўторак, 14 траўня, у Беларусі адзначаецца дзень памінання памерлых Радаўніца. У гэты дзень шматлікія беларусы накіруюцца на могілкі, каб ушанаваць сваіх спачылых сваякоў, родных і продкаў.

 

Безумоўна, ушанаванне памяці памерлых справа важная і неабходная, як з хрысціянскага пункту гледжання, так і агульначалавечага. Да таго ж ушанаванне памерлых дапамагае людзям узгадаць пра свае карані, пра сваю малую радзіму, адчуць сваю лучнасць з мінулымі пакаленнямі.

 

Разам з тым, апошнім часам вельмі распаўсюджаным робіцца заганны звычай ужываць алкаголь на могілках, у тым ліку і непасрэдна на магілах. П’янства на магілах продкаў ня ёсць ушанаваннем іх памяці, але з’яўляецца толькі знявагаю памяці мінулых пакаленняў беларусаў.

 

Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” заклікае беларусаў адмовіцца ад гэтай заганнай звычкі і зрабіць прынамсі могілкі зонай вольнай ад алкаголю і п’янства.

Болей навін