УВАГА!!!! Удакладненне дат мерапрыемстваў кампаніі “Мы не забудзем!”
16 траўня ў 18.00 на Чарнышэўскага, 3 адбудзецца прагляд фільма Паўла Шарамета “Дзікае паляванне”. Пасля прагляду фільма будзе абмеркаванне планаў і мерапрыемстваў кампаніі “Мы не забудзем!”.
Вечарына памяці журналіста Дзмітрыя Завадскага з удзелам яго маці, жонкі, знаёмых і школьных сяброў, беларускіх палітыкаў і журналістаў па просьбе сваякоў Дзмітрыя Завадскага пераносіцца на аўторак, 21 траўня, у 18.00 па адрасе Чарнышэўскага, д. 3.
Далучайцеся! Разам мы не дапусцім, каб злачынцы засталіся беспакаранымі!
Інфармацыя пра ўсе іншыя мерапрыемствы кампаніі ў Менске і рэгіёнах па тэлефоне +375291673435.