У Берасці МХД правялі акцыю да Дня сям’і (фота)
У Берасці з нагоды Міжнароднага Дня сям’і Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты правялі вулічную акцыю, падчас якой раздалі мінакам брашуры пра сямейныя каштоўнасці, а таксама павесілі ў цэнтры горада плакаты ў абарону жыцця.
“Мы правялі гэтую акцыю, прымеркаваную да дня сям’і, з мэтай данесці да людзей, што сям’я – гэта найважнейшая ячэйка грамадства. Мы хочам, каб было менш разводаў, няўдалых шлюбаў. Хочам, каб у нашай краіне былі моцныя здаровыя сям’і”, – адзначыў каардынатар МХД у Берасці Раман.
Нагадаем, падобная акцыя напярэдадні Дня сям’і прайшла таксама і ў Віцебску.