Дэпутаты польскага Сейма сустрэліся з Андрэем Жукаўцом

15 мая 2013 15:38  |  Палітыка

Сёння справу беларускага палітуцекача абмеркавалі ў польскім Сейме.

 

Прадстаўнікі парламенцкай групы па Беларусі сустрэліся з Андрэем Жукаўцом, які нядаўна быў асуджаны Беластоцкім судом на тры гады турмы. Прысуд быў вынесены на падставе сфальсіфікаваных дакументаў, якія прадаставіў беларускі бок. Таксама на сустрэчы прысутнічаў старшыня арганізацыі «Зьвяз на карысць дэмакратыi ў Беларусі» Анатоль Міхнавец. Ён распавёў сайту charter97.org пра тое, як яна прайшла.

 

«Сустрэча была арганізаваная па просьбе дэпутата Малгажаты Гасеўскай. Яна паабяцала правесці яе пасля прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Варшаве ў панядзелак. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел дэпутаты Сейма Польшчы Ганна ФатыгаРоберт ТышкевічПётр Пызік. Яна працягвалася каля гадзіны, абмяркоўвалі меры, якія неабходна распачаць для абароны Андрэя Жукаўца. У прыватнасці было вырашана правесці яшчэ адну сустрэчу на наступным тыдні і запрасіць на яе прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі і Генеральнай пракуратуры Польшчы», – сказаў Анатоль Міхнавец.

 

Нагадаем, у 1999 годзе прадпрымальнік Андрэй Жукавец, які аказваў матэрыяльную падтрымку «Маладому фронту», з’ехаў з Беларусі і папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. У нашай краіне ў той час супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа нібыта па фактах махлярства.

 

Беларускі бок дамагаецца выдачы Жукаўца. У Польшчы суд над палітуцекачом доўжыўся амаль 12 гадоў.

Болей навін