Конкурс эсэ “Жанчыны, мы разам” – тэрмін падоўжаны да 1 ліпеня

17 мая 2013 16:13  |  Грамадства

Фонд “My razem” (Польшча) супольна з камітэтам абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” (Беларусь) абвяшчае конкурс эсэ “Жанчыны – мы разам!”. Праект ажыццяўляецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча “Польска-беларускае ўзаемадзеянне 2013” („Wspólne Działania PolskoBiałoruskie 2013”).


Удзел у конкурсе эсэ возьмуць жанчыны з Беларусі ды Польшчы, каб падзяліцца сваім досведам у справе барацьбы з рэжымам. Працоўныя мовы конкурса: польская, беларуская, руская.


Прапанаваныя тэмы эсэ:

 

– Роля жанчыны ў сацыяльным і грамадскім жыцці сваёй краіны (у мінулым ды сення);


– “Solidarność” у Польшчы, роля жанчыны (аповесці жанчын-актывістак, асоб, блізкіх да падзей гэтага перыяду; запрашаюцца да ўдзелу і працы, заснаваныя на ўражаннях наступнага пакалення, г.зн. дзяцей ці ўнукаў актывістак);


– Досвед барацьбы з рэжымам (штодзеннае жыцце, падзеі; спробы людзей рэалізоўваць свае мэты ва ўмовах рэжыму);

– Культура і мастацтва як спосаб рэалізацыі жанчыны, неабыякавай да рэчаіснасці.


Конкурсныя працы павінны быць адасланыя ў сакратарыят Фонда па электронным адрасе [email protected] не пазней за 1 ліпеня 2013 г. У кадаваным выглядзе эсэ будуць перададзеныя журы для ацэнкі.


Журы: Барбара Здраеўска (Польшча), Інна Кулей (Беларусь), Эва Скжыванэк (Польшча), Галіна Скараход (Беларусь).

Вынікі конкурса будуць абвешчаныя 20 ліпеня 2013 г. і размешчаныя на старонцы Фонда www.myrazem.eu,  facebook.com/fundacjamyrazem.


Тры найлепшыя фіналісткі конкурса будуць адзначаныя грашовымі ўзнагародамі: першая прэмія ў памеры 1000 польскіх злотых, другая прэмія – 750 злотых, трэцяя – 500 злотых.


Урачыстае ўручэнне ўзнагарод адбудзецца падчас трохдзеннага міжнароднага  семінара-майстэрні ва Вроцлаве ў верасні 2013 г. 20 аўтарак найлепшых эсэ будуць запрошаныя да ўдзелу ў трохдзенным міжнародным семінары-майстэрні ва Вроцлаве. 10 з іх, атрымаюць дафінансаванне для ўдзелу ў семінары-майстэрні.


Лепшыя эсэ конкурса будуць выдадзеныя ў асобнай публікацыі, якая з’явіцца ў друку ў канцы 2013 г. 

Болей навін