Вялікая Талака ў Курапатах распачнецца 25 траўня ў 12-00 (расклад талокаў)
Вялікая Талака ў Курапатах пройдзе ў 3 этапы ў перыяд з 25 траўня па 29 кастрычніка 2013 года. Такое рашэнне было прынятае 15 траўня на сустрэчы ініцыятывы “За ўратаванне Курапатаў”.
Сябры ініцыятывы заклікаюць да ўдзелу ў Талаке сябраў беларускіх партыяў, арганізацыяў, рухаў і ініцыятываў ды ўсіх неабыякавых да лесу мемарыяла грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці вядомых беларускіх дзеячоў, музыкаў, мастакоў, пісьменнікаў.
Ініцыятыва “За ўратаванне Курапат” таксама звяртаецца па дапамогу – для Талакі патрэбныя:
– граблі,
– сякеры,
– пілы і нажоўкі,
– кустарэзы і секатары,
– вёдры і вялікія мяшкі для сьмецця
– працоўныя пальчаткі
– іншы працоўны інвентар.
Можна таксама ахвяраваць грашовыя сродкі на набыццё інструментаў, звязаўшыся з каарданатарам Талакі Раманоўскім Уладзімірам Іванавічам (тэл. 8-029-6345078 вэлкам) ці з каардынатарам ініцыятывы Шапуцькай Ганнай Віктараўнай (тэл. 8-029-6291761 вэлкам).
1-этап Талакі, прысвечаны 25 -м угодкам з’яўлення артыкула “Курапаты — дарога сьмерці” Зянона Пазняка і Шмыгалева ў ЛіМе 3 чэрвеня 1988 года пройдзе па наступным раскладзе:
25 траўня 2013 (субота) – 12-00 – 18-00
27 траўня 2013(панядзелак) – 17-00 – 20-00
28 траўня 2013( аўторак) – 17-00 – 20-00
29 траўня 2013(серада) – 17-00 – 20-00
30 траўня 2013 (чацвер) – 17-00 – 20 -00
31 траўня 2013(пятніца) – 17-00 – 20-00
1 чэрвеня 2013(субота) – 12-00 – 18-00
А непасрэдна 3 чэрвеня 2013 г. адбудзецца круглы стол, прысвечаны 25-годдзю адкрыцця Курапатаў.
2-этап Талакі, прысвечаны Міжнароднаму Дню памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсій, што адзначаецца 23 жніўня, пройдзе 15 -22 жніўня 2013 года
3- этап Талакі да 29 кастрычніка – Дня ўшанавання памяці ахвяр таталітарных рэпрэсій у Беларусі – пройдзе 21-28 кастрычніка 2013 года.
У перыяд паміж этапамі сябры ініцыятывы “За ўратаванне Курапатаў” прапануюць праводзіць талаку Талаку раз у тыдзень па аўторках з 17-00 да 20-00.