Сёння вечар памяці Дзмітрыя Завадскага
Сёння, 21 траўня ў 18.00 – вечар памяці, прысвечаны вядомаму журналісту Дзмітрыю Завадскаму, які быў выкрадзены 7 ліпеня 2000 года.
У сустрэчы прымуць удзел жонка Дзмітрыя – Святлана, маці – Вольга Рыгораўна, сябры і паплечнікі Дзмітрыя, вядомыя журналісты, праваабаронцы (Ірына Халіп, Алег Воўчак і іншыя.
Сустрэча адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3. 18.00
Далучайцеся! Толькі ад нас залежыць ці застануцца злачынцы на свабодзе! Толькі разам мы не дапусцім знікнення праўды!
Пытанні па правядзенні наступных мерапрыемстваў кампаніі “Мы не забудзем” па тэл. +37529 1673435.