Берасцейцы змагаюцца за добрыя дарогі

21 мая 2013 09:52  |  Грамадства

Актывісты БХД у рамках ініцыятывы Рада народных дэпутатаў распачалі кампанію за добраўпарадкаванне вуліцы Падгародская Маскоўскага раёна Берасця. 84 грамадзяніна звярнуліся з калектыўным зваротам да кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Рагачука А. С. з прапановай пакласці асфальтнае пакрыццё на дарогу па вуліцы Падгародская і зрабіць тратуары для руху пешаходаў.

 

Як зазначае лідар кампаніі Алесь Чаркашын: “Адсутнасць тратуараў і цвёрдага пакрыцця дарогі стварае пагрозу для бяспечнага руху транспарта і грамадзян. Падчас выпадзення ападкаў павялічваецца бруд і лужы на праезджай і пешаходнай частцы вуліцы. Пешаходы вымушаныя рухацца па ўскрайку праезднай часткі дарогі з дастаткова інтэнсіўным рухам аўтатранспарту.”

 

Варта зазначыць, што Вулька-Падгародская, былая вёска, увайшла ў гарадскую рысу Брэста ў 1968 годзе, а з 1978 года з’яўляецца часткай Маскоўскага раёна гораду. Аднак да гэтага часу дарожнае пакрыццё ў гэтай частцы горада не адпавядае сучасным патрабаванням і дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь.

 

Алесь Чаркашын: “Мы запрасілі мясцовыя ўлады арганізаваць сустрэчу з ініцыятыўнай групай для абмеркавання сітуацыі. Яны павінны ведаць, што нясуць адказнасць за стан нашых вуліц і за бяспеку грамадзян. Мы будзем змагацца за добрыя дарогі ў Берасці да таго часу, пакуль гэтая праблема не будзе вырашана.”

Болей навін