У Бабруйску прайшоў устаноўчы з’езд ГА “Хрысціянскія Дэмакраты Магілёўшчыны”
У Бабруйску 26 траўня адбыўся ўстаноўчы з’езд аргкамітэту па стварэнні грамадскага аб’яднання “Хрысціянскія Дэмакраты Магілёўшчыны”.
У ім удзельнічалі больш за 30 дэлегетаў з усіх куткоў Магілёўскай вобласці: Бабруйска, Магілёва, Аспіовіцкага, Бабруйскага, Бялыніцкага, Глускага, Кіраўскага, Клімавіцкага, Клічаўскага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў.
На з’ездзе быў прыняты праект статуту арганізацыі, выбраныя кіруючыя органы, рэвізійная камісія. Старшынёй ГА “Хрысціянскія Дэмакраты Магілёўшчыны” абраная Таісія Кабанчук, яе намеснікам – Алег Аксёнаў.
Таксама ўдзельнікі з’езду абмеркавалі планы далейшай дзейнасці арганізацыі ў выпадку яе магчымай рэгістрацыі.
Рэгістрацыя рэгіянальных грамадскіх аб’яднанняў – частка стратэгіі аргкамітэту БХД для юрыдычнай абароны сваіх сяброў.
Таксама ў Бабруйску 26 траўня адбылося паседжанне абласной рады аргкамітэту БХД, падчас якой былі акрэсленыя планы на дзейнасці і падведзеныя вынікі працы, у тым ліку ў межах кампаній Рада Народных Дэпутатаў, За сямейныя каштоўнасці і гэтак далей.