Судовае рашэнне па справе Сяргея Верамеенка засталося без змяненняў
Судовыя інстанцыі пакінулі без змены рашэнне па справе Сяргея Верамеенка.
Сёння 9.30 у Гарадзенскім абласным судзе ў Гародні прайшоў разгляд касацыйнай скаргі ад Сяргея Верамеенкі, які абскарджваў рашэнне суду. Ён прызнаў сябра аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” вінаватым у распаўсюдзе друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.
Так, нагадаем, ў Гародні 7 траўня адбыўся суд над актывістам аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Сяргеям Верамеенкам. Суддзя Ленінскага раёна прызнала яго вінаватым у распаўсюдзе друкаваных выданняў без выходных дадзеных і пакарала штрафам у 20 базавых адзінак (2 мільёны рублёў).