Адбылася берасцейская абласная Рада БХД (фотарэпартаж)
8 чэрвеня прайшла берасцейская абласная рада БХД, у якой прынялі ўдзел больш за 30 чалавек, у тым ліку, сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Георгій Дзмітрук.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны вынікі кампаніі «Рада народных дэпутатаў» і акцыі, якія адбыліся за апошнія паўгода. Таксама была запланаваная дзейнасць на будучыню. Абмеркавалі кампанію «За сямейныя каштоўнасці», а таксама працу над павелічэннем колькасці сябраў арганізацыі. Пазначылі мэту – прыцягваць у партыю больш людзей.
Значная частка рады была прысвечана абмеркаванню будучых мясцовых і прэзідэнцкіх «выбараў». Большасць удзельнікаў выказвалася за ўзмацненне працы над аб’яднаннем апазіцыі і сумеснай дзейнасці ўсіх дэмакратычных сілаў.
На прыканцы сходу прайшоў рэгістрацыйны сход Берасцейскіх Хрысціянскіх Дэмакратаў. Ргістрацыйныя дакументы ў мінюст будуць пададзеныя на працягу месяца.