Партыйная школа праведзена ў Бабруйску (фотарэпартаж)

11 чэрвеня 2013 15:16  |  БХД

8-9 чэрвеня праводзілася партыйная школа для ўдзельнікаў БХД Магілеўскай вобласці ў Бабруйску, удзел у ей прынялі каля 30 чалавек, тэма – прафесійны партыйны менеджмент.

 

Сябры БХД актыўна прымалі ўдзел у абмеркаванні ідэалогіі хрысціянскай дэмакратыі, у пытанні пра тое, як эфектыўна арганізаваць працу падчас кампаніі «Рада народных дэпутатаў», запланавана дзейнасць некалькіх акцый, якія будуць праводзіцца на працягу наступных месяцаў у Бабруйску, Магілеве і Магілеўскай вобласці.

 

Акрамя адукацыйнай часткі, увечары для ўдзельнікаў была арганізавана культурная праграма з выступленнем мясцовых бардаў.

 

Таксама пазначым, што партыйныя школы ўжо прайшлі ў Гродне, Мінску і Віцебску.

 

Партыйная школа праведзена ў Бабруйску (фотарэпартаж)
Партыйная школа праведзена ў Бабруйску (фотарэпартаж)

Болей навін