Гайдукоў у лісце: Мяне абвінавачваюць у «пошуку фінансавання на сваю дзейнасць у фондзе пасольства ЗША»

12 чэрвеня 2013 16:23  |  Галоўныя навіны

У Віцебску пачаўся закрыты суд над аператарам «Нафтана», абвінавачаным у «здрадзе дзяржаве».

 

12 чэрвеня пачынаецца працэс па справе Андрэя Гайдукова. Больш за 7 месяцаў хлопец знаходзіўся ў турме КДБ. Хлопцу пагражае да 15 гадоў турмы. За гэты час у яго не было ніводнага спаткання з блізкімі. А сябры і паплечнікі адно гадалі, якая сапраўдная прычына затрымання 23-гадовага навапалачаніна.

 

Ёсць загадка ў тым, што грамадству дагэтуль не паведамілі ніякай канкрэтыкі, у чым жа віна хлопца. У той жа час суд зрабілі закрытым.

 

Першыя звесткі аб тым, што ставяць віну Гайдукову, з’явіліся толькі ўчора, у лісце, які атрымала ад яго каардынатарка Хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску Таццяна Севярынец. Усе ранейшыя пісьмы Гайдукова не праходзілі цэнзуры.

 

Гайдукоў піша: «Я абвінавачваюся ў тым, што мог пагражаць нацыянальнай бяспецы, што характарызуецца як замах на канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь; навязванне Рэспубліцы Беларусь палітычнага курсу, які не адпавядае яе нацыянальным інтарэсам. Характар магчымай шкоды можа выражацца ў дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай сітуацыі. У тым, што шукаў фінансаванне на сваю дзейнасць у фондзе пасольства ЗША (ЦРУ ЗША па версіі КДБ)».

 

Поўны тэкст ліста можна пабачыць на фота.

 

Гайдукоў у лісце: Мяне абвінавачваюць у «пошуку фінансавання на сваю дзейнасць у фондзе пасольства ЗША»

Болей навін